Торэнт павінен утрымліваць тэчку з .mp3 файламі альбома і файлам cover.jpg з яго вокладкай.

Імя .mp3 файла мусіць зьмяшчаць нумар трэку і яго назву.

Тэчка мусіць быць названая па шаблёне:  Назва гурта - Альбом [год]

як правільна аформіць раздачу

Тэгі у файлах павінныя быць карэктна прапісаныя - назва выканаўцы/гурта, альбом, год, назва трэку. Дапушчальна выкарыстоўваць толькі тэгі другой вэрсыі.

Для рэдагаваньня тэгаў і правільнага далучэньня вокладкі да файлаў раім карыстацца праграмай TagScanner

як правільна аздабляць тэгі

Далей неабходна стварыць сам .torrent файл. Гэта магчыма зрабіць, напрыклад, з дапамогай праграмы µTorrent , націснуўшы File -> Create New Torrent…

example_new1

Далей, націснуўшы Add Directory трэба абраць тэчку з альбомам:

example_new2

Пасьля капіюем дадзеныя трэкера, пішам камэнтар “http://bymusic.net” і ставім птушку “Start seeding”:

Трэкеры (абавязкова дадайце усе трэкеры і разьдзяляйце іх пустым радком!):

http://tracker.openbittorrent.com:80/announce

http://tracker.publicbt.com:80/announce

http://tracker.bittorrent.am:80/announce

example_new31

Націскаем “Create and save as...” і паказваем куды захаваць:

example_new4

На старонцы стварэньня запісу трэба пазначыць назоў альбома, катэгорыю, год, абраць .torrent-файл, увесьці тэгі.

add_bymus_post

PROFIT!