Усе спасылкі для спампоўваньня вядуць на torrent раздачы. Калі патлумачыць у двух словах, то файлы з музыкай не захоўваюцца на гэтым сайце і пампавацца фізычна яны будуць з кампутараў іншых людзей. Унізе кожнага паста разьмешчаная спасылка “Спампаваць”, якая вядзе на файл з назвай альбому і пашырэньнем .torrent. Калі націснуць на “Спампаваць”, то, часам, адразу можа пачацца загрузка альбому (напрыклад у FlashGet ці Opera), а часам можа зьявицца вакенца з запытам куды захаваць .torrent файл.
У апошнім выпадку захавайце куды-небудзь .torrent файл і ідзіце пампаваць праграму µTorrent. Усталюйце яе, пагаджаючыся з усім, што яна прапануе. На працоўным стале зьвіцца цэтлік, празь які трэба яе запусьціць. У вакне праграмы націсьніце “Add Torrent”:

Адчыніцца вакенца, дзе трэба указаць той .torrent файл, які вы толькі што захавалі

Узьнікне вакенца, дзе трэба абраць якія менавіта дадзеныя трэба спампаваць. Магчыма скінуць птушкі з тых файлаў, якія непатрэбныя, альбо ўпэўніцца што птушкамі пазначаныя ўсе патрэбныя кампазыцыі.

Вось і ўсё! Калі статус зьменіцца на “Downloading” і ў стаўбцы “Down speed” (хуткасьць спампоўваньня) зьявяцца нейкі лічбы — пачнецца загрузка. Пачакайце пакуль спампуецца 100% (статус зьменіцца на “Finished” альбо “Seeding”), пасьля чаго можна нациснуць правай кнопкай мышы на радок з файлам і абраць пункт “Open containing folder”, каб адкрыць тэчку са спампаваным файлам.




